Сянцоў галадае 141 дзень, ФСІН Расіі
Руская служба Бі-бі-сі атрымала ад суразмоўцы ў Дзярждэпартаменце ЗША каментар наконт версіі расійскіх СМІ аб магчымым абмене зняволенага ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова на траіх расіянаў (Бута, Ярашэнку і Буціна), якія знаходзяцца пад вартай у ЗША.
«Любая бессэнсоўная спроба Расіі выкарыстаць незаконнае затрыманне грамадзяніна Украіны ў якасці базы для перамоваў была б яшчэ адным знакам таго, што Расія з недастатковай павагай ставіцца да правоў чалавека, суверэнітэту Украіны, і вяршэнства закона», - гаворыцца ў заяве суразмоўцы карэспандэнта Рускай службы бі- бі-сі ў Дзярждэпартаменце.
«Сянцоў быў арыштаваны ў акупаваным Расіяй украінскім рэгіёне Крым. Яму сілком далі расійскае грамадзянства, пасля чаго расійскі суд прысудзіў яго да 20 гадоў турмы», - гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента для Бі-бі-сі.
«Высунутыя супраць Сянцова абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэракту не абгрунтаваныя і з'яўляюцца цынічнай помстай за яго пазіцыю з нагоды расійскай акупацыі Крыму», - гаворыцца ў заяве.





