У Грузіі ўступілі ў сілу рэгуляцыі, якія забараняюць вытворчасць, імпарт і рэалізацыю поліэтыленавых пакетаў таўшчынёй менш за 15 мікрон. Пра гэта паведамляе Грузія-анлайн.

Вытворцы павінны будуць таксама наносіць лагатып і назву кампаніі на кожны пакет. Мяркуецца, што такія меры дапамогуць знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя.

З красавіка 2019 года ў краіне будуць забароненыя пакеты любой таўшчыні - вытворцам прапануюць рэалізоўваць толькі пакеты, што біядэградуюць.

Парушальнікі будуць аштрафаваныя на 500 лары (каля 200 даляраў), а тавар канфіскаваны. Пры паўторным парушэнні сума штрафу павялічыцца ў два разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0