Міністр аховы здароўя Валерый Малашка пракаментаваў масавыя затрыманні дактароў і чыноўнікаў у сферы медыцыны.
«Гэта для мяне стала абсалютнай нечаканасцю. І прычынай [затрыманняў] стала не вырашэнне нейкіх пытанняў у сферы прыняцця рашэнняў, а іх нясціпласць,
— патлумачыў ён журналістам падчас паседжання Палаты прадстаўнікоў. —
Сёння мы працуем з падборам кадраў, мяняем сістэму закупак. З Міністэрствам антыманапольнага развіцця выпрацоўваем схему, якая мінімізуе карупцыйныя рызыкі».
Малашка расказаў, што вызваленыя са зняволення медыкі зноў просяцца на работу, «але ўжо проста дактарамі, а не кіраўнікамі».
«Я казаў і на нарадзе ў прэзідэнта, што ёсць пэўная віна кіраўніка ведамства, — прызнаўся Малашка. — Але што можна было б зрабіць, каб гэтага не адбылося? Карупцыя ёсць у кожным грамадстве і на кожным узроўні».





