Фота з Вікіпедыі
Памёр расійскі артыст эстрады, тэатра і кіно Раман Карцаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла жонка Міхаіла Жванецкага Наталля. Інфармацыю ТАСС пацвердзіла ўнучка артыста.
Раман Андрэевіч Карцаў (сапраўднае імя Раман Аншэлевіч Кац) нарадзіўся 20 мая 1939 года ў Адэсе.
Ён выступаў з Віктарам Ільчанкам у дуэце «Карцаў і Ільчанка».
Быў акцёрам Ленінградскага тэатра мініяцюр, Тэатра мініяцюр пры Адэскай філармоні, Тэатра «Эрмітаж», Тэатра мініяцюр пад кіраўніцтвам Міхаіла Жванецкага.
Здымаўся ў фільмах «Сабачае сэрца», «Нябёсы абяцаныя», «Старыя клячы» і іншых.





