Музыка, журналіст Аляксандр Дзянісаў расказаў, што супраць яго, магчыма, заведзеная крымінальная справа за рэпост у сацыяльнай сетцы Укантакце.

Аляксандр Дзянісаў. Фота bobruisk.by.

Аляксандр Дзянісаў. Фота bobruisk.by.

«Мне ўчора патэлефанаваў міліцыянт, прапаноўваў сустрэцца. Я быў спачатку на футболе «Нёман» — «Гомель», потым у кавярні з сябрамі. Кепска было чуваць. Сказаў, каб дасылалі павестку, проста так размаўляць не буду», — адзначыў Дзянісаў.

29 верасня міліцыя тэлефанавала і дадому Дзянісаву. Ні яго, ні жонкі ў той дзень дома не было, яны з’ехалі на выступ «Дзецюкоў» пад Варшаву. Слухаўку падняла 16-гадовая дачка Дзянісава Дар’я. Менавіта ёй міліцыянт паведаміў, што заведзеная справа за рэпост.

«Не ведаю, мо мяне міліцыя ўжо дзе чакае. Я пакуль сяджу дома, нікуды не выходжу. Прагледзеў свае сацсеткі. Ні наркотыкаў, ні порна я не посціў. Адзінае да чаго можна дакалупацца — гэта выява са свастыкай і серпам і молатам, дзе напісана, што сёння дзень ахвяр нацызму і камунізму, але гэта смешна», — адзначае Дзянісаў.

Больш падрабязнай інфармацыі ён не мае. Аляксандр Дзянісаў — папулярны музыка, ён лідар гурта «Дзецюкі». Жыве ў Гродне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?