Высветлілі асобу падазраванага ў крадзяжы 30 ліпеня Кнігі заўваг і прапаноў з рэстарана ў гандлёвым цэнтры на вул. Пятра Мсціслаўца, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Першамайскім РУУС.

— Ім аказаўся 30-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці. Як высветлілася, ён папрасіў работнікаў рэстарана хуткага харчавання падзарадзіць свой мабільны тэлефон, а калі атрымаў адмову, запатрабаваў кнігу скаргаў. Толькі заўвагі аб рабоце ўстановы мужчына пакідаць не стаў, а забраў кнігу з сабой, — распавяла афіцыйны прадстаўнік Першамайскага РУУС Кацярына Дабравольская.

Па дадзеным факце Першамайскі (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 377 («Крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў») КК Рэспублікі Беларусь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна