Македонія зможа ўступіць у НАТА, калі зменіць сваю назву. Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, паведамляецца на сайце альянсу.
«НАТА гатовая прыняць краіну як 30 чальца. Але адзіны шлях — гэта зацвердзіць новае імя. Гэта адзіны шлях у НАТА», - сказаў ён.
Столтэнберг дадаў, што Паўночнаатлантычны альянс уважліва сачыў за правядзеннем рэферэндуму па змене назвы Македоніі. Паводле яго слоў, ён вітае станоўчае галасаванне на гэтым плебісцыце і знаходзіцца ў цесным кантакце з македонскім прэм'ер-міністрам Зоранам Заевым. «Цяпер справа за Скоп'е вырашаць, якія наступныя крокі рабіць», — заўважыў генеральны сакратар НАТА.





