Два чалавекі загінулі пры пажары ў адным з пакояў інтэрната ў Магілёве, паведамляе Следчы камітэт.
Сёння ратавальнікі МНС падчас ліквідацыі ўзгарання эвакуіравалі з пакоя 45-гадовую непрытомную жанчыну, якая пазней памерла. Яшчэ трох чалавек адвезлі ў бальніцы горада. Пасля ліквідацыі пажару каля акна быў знойдзены труп мужчыны.
Следчыя распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці двум асобам) КК Беларусі.





