У Оршы легкавік вылецеў на тратуар і збіў сям'ю з аднагадовым дзіцем, паведамляе УСК па Віцебскай вобласці.
Інцыдэнт здарыўся 2 кастрычніка каля 18.25. У нейкі момант машына спачатку выехала на паласу сустрэчнага руху, а затым на тратуар, дзе наехала на сям'ю: 25-гадовага мужчыну, 20-гадовую жанчыну і іх аднагадовае дзіця, якое было ў калясцы.
Жанчына і дзіця атрымалі цялесныя пашкоджанні, іх шпіталізавалі.
Супраць кіроўцы распачалі крымінальную справу. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў цвярозы.





