Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа лічыць пастаўку расійскіх зенітна-ракетных комплексаў С-300 у Сірыю «вельмі сур'ёзнай эскалацыяй», але адмовіўся каментаваць, ці адкажа Вашынгтон на гэты крок, паведамляе The Times Of Israel.

«Дастаўка Расіяй ЗРК С-300 у Сірыю ўяўляе большую рызыку для ўсіх у зоне паражэння і для стабільнасці на Блізкім Усходзе. Мы лічым гэта вельмі сур'ёзнай эскалацыяй», — сказаў Пампеа.

Расія паставіла комплекс С-300 у Сірыю 2 кастрычніка пасля інцыдэнту, калі сірыйская СПА памылкова знішчыла расійскі самалёт Іл-20, у выніку чаго загінулі 15 расійскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0