Інцыдэнт адбыўся на прыпыначным пункце Чыжоўка, што ў Рэчыцкім раёне, піша БелТА
58-гадовы жыхар райцэнтра спрабаваў дагнаць дызель-цягнік Калінкавічы — Гомель у момант, калі той пачаў рух. Як мяркуецца, мужчына зваліўся паміж платформай і рэйкамі, у выніку чаго атрымаў пералом сядалішчнай косткі, удар хрыбетніка і пазбавіўся двух пальцаў рукі.
Цягнік быў спынены, пацярпелага даставілі ў медустанову.





