Сенат ЗША аднагалосным рашэннем прыняў двухпартыйную рэзалюцыю, якая стала першым у гісторыі прававым актам Кангрэса ЗША, дзе Галадамор 1932-1933 гадоў прызнаецца генацыдам украінскага народа.

Рэзалюцыя таксама асуджае сістэматычныя парушэнні праў чалавека, у тым ліку права на самавызначэнне і свабоду слова, учыненыя савецкім урадам супраць украінскага народа.

«Праект падобнай рэзалюцыі быў таксама зацверджаны камітэтам па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША і зараз чакае разгляду падчас пленарнага пасяджэння», — адзначаюць у пасольстве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна