Уладзімір Пуцін не паедзе на вяселле былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, перадае ТАСС.
Фота: kremlin.ru.
Шлюб Шродэра і грамадзянкі Карэі Кім Со Ён адбудзецца 5 кастрычніка ў Германіі. Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што пара ажанілася вясной у Паўднёвай Карэі. Для 74-гадовага экс-канцлера гэта ўжо пяты шлюб.
Расійскі лідар і Шродэр даўно сябруюць: яны разам хадзілі ў лазню і пілі піва.
Чытайце таксама: 73-гадовы экс-канцлер Германіі Шродэр бярэ пяты шлюб. Цяпер — з карэянкай





