«Известия» апублікавалі відэа МУС з допыту расійскіх футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева. Абодвух спартсменаў адправілі ў ізалятар на 48 гадзін.
Мамаеў на допыце хаваў твар пад шапку i не глядзеў у камеру. Пасля некалькіх пытанняў следчага ён адмовіўся працягваць размову.
— Вы прызнаеце сваю датычнасць да здарэння?
— Гэта інтэрв'ю ці што?
— Не, гэта не інтэрв'ю.
— А што гэта?
— Гэта відэазапіс ведамасны.
— Я адмаўляюся адказваць на пытанне.
Какорын не адмаўляўся ад адказаў на пытанні і не хаваў твару падчас размовы са следчым.
Какорын і Мамаеў з кампаніяй збілі чыноўніка Дзяніса Пака, а таксама грамадзяніна Беларусі Віталя Салаўчука.