Старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выпадкова сустрэў папу Францішка, выходзячы з Дома св. Марты, дзе на час правядзення Сіноду спыніўся беларускі іерарх, паведамляе catholic.by.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, як і Святы Айцец, ішоў у кірунку залы Сіноду побач з залай Паўла VI.
Падчас кароткай размовы тэт-а-тэт паміж беларускім іерархам і Пантыфікам была ўзнята тэма Касцёла ў Беларусі.
Папа між іншым падкрэсліў, што Лукашэнка хоча, каб ён наведаў нашу краіну. Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў надзею, што візіт ажыццявіцца.
Таксама іерарх паведаміў Святому Айцу, што Мітрапаліт Філарэт адзначае юбілей 40-годдзя прызначэння ў Беларусь.
Пантыфік папрасіў ад яго імя павіншаваць Ганаровага Патрыяршага Экзарха і запэўніць у ягонай блізкасці і малітве, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з радасцю зрабіў падчас тэлефоннай размовы з юбілярам.