Беларускі спявак Дзмітрый Калдун паўдзельнічаў у канцэрце ў так званай Данецкай народнай рэспубліцы. Канцэрт адбываўся пасля выбараў, якія прайшлі 11 лістапада.
На жаль, піяршчыца спевака Юлія Сажына катэгарычна адмовілася каментаваць выступ Дзмітрыя ў ДНР. Але ў сацсетках ужо з’явілася некалькі відэаролікаў.
«11 лістапада адбыўся канцэрт «Разам да перамогі» які сабраў на плошчы Леніна больш за 15 тысяч жыхароў.
На сцэне выступілі творчыя калектывы рэспублікі, гучалі народныя і сучасныя песні. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, гараджане, многія трымалі ў руках сцягі Данецкай народнай рэспублікі.
Канцэрту папярэднічалі народныя гулянні. Пачаліся яны ў другой палове дня. Дзеці вадзілі карагоды, спартсмены дэманстравалі навыкі адзінаборстваў, для жыхароў і гасцей сталіцы ДНР была арганізавана выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і праца гіганцкага самавара з бясплатнай гарбатай.
Выступіў часова выконваючага абавязкі кіраўніка ДНР, кіраўнік Рускага цэнтра Дзяніс Пушылін. Мерапрыемства завяршылася канцэртам зорак расійскай эстрады — спявачкі Юліі Міхальчык і выканаўцы Дзмітрыя Калдуна.
Канцэрт адбыўся пры падтрымцы Рускага цэнтра», — паведамілі мясцовыя медыя.





