62-гадовая мазыранка вырашыла даць прытулак двум мужчынам-бадзягам, паведамляе «Тэлеканал Мазыр».
Жылі яны так некалькі тыдняў, пакуль госці ў адзін з вечароў не адправілі гаспадыню ў краму па віно. Жанчына купіла гарэлку. Адзін з мужчын быў вельмі абураны такім выбарам. Паўстаў канфлікт, які перарос у збіццё пенсіянеркі.
Жанчына даравала госцю. Яшчэ некалькі дзён усё было як звычайна, пакуль пацярпелай не стала раптам дрэнна. Выклікалі медыкаў, якія дыягнаставалі пералом рабра, што выклікала пашкоджанне лёгкага.
55-гадоваму бадзягу зараз пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.





