«Наша гісторыя» — першы глянцавы часопіс пра беларускую і сусветную гісторыю. Агульны наклад першых чатырох нумароў перавысіў 30 000 асобнікаў!
У №4 чытайце:
- Як Быкаў стаў Быкавым
- Судьба человека: незвычайная доля беларуса, прататыпа героя Шолахава. Рыгор Дольнікаў павінен быў атрымаць Героя Савецкага Саюза ў 1945-м, але здабыў званне толькі праз 33 гады за перамогу над Самалі
- Нью-Ёркскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, прастытуцыя
- Зося Шамардзіна: як каханка Маякоўскага стала першай лэдзі БССР. Расказвае Ганна Севярынец.
- Нельга забыць: я з вогненнай вёскі. Мая прабаба і трое яе дзяцей згарэлі жыўцом у часе антыпартызанскай аперацыі «Свята ўраджаю», расказвае Святлана Курс.
- Нельга забыць: Галадамор. Як Сталін паставіў сялян на калені
- Багуслаў Радзівіл, і чым скончыліся яго амурныя прыгоды
- Традыцыя беларускай кавы і нашы славутыя каваманы. Піша Алесь Белы
- Чаму аўтакефалію дае канстанцінопальскі патрыярх і што гэта азначае для беларускага праваслаўя
- Рэалпалітык 16-га стагоддзя: якія хітрыкі дазволілі прыняць Статут ВКЛ 1588. Расказвае Уладзімір Падалінскі
- Беларуская старонка ісламскай рэвалюцыі: як іранскія камуністы зрабілі штаб-кватэрай інтэрнат у мінскім Паўднёвым Захадзе
- Коміксы пра Францыска Скарыну і кантрабандыста Сяргея Пясецкага
І яшчэ многа цікавага. 100 старонак захапляльнага падарожжа ўглыб гісторыі! Воcь змест:
Вось агульны спіс кнігарань і месцаў, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах, калі не паспелі купіць у шапіках і крамках «Саюздрукаў» або на поштах:
Мінск
«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)
Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46
Symbal.by (пр. Машэрава, 18)
Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)
«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)
Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б
«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)
«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)
«Светач» (пр. Пераможцаў, 11) — нумары 1 і 3
«Цэнтральная кнігарня» (пр. Незалежнасці, 19) — нумары 1 і 3
«Кнігі і кніжачкі» (пр. Незалежнасці, 14) — нумары 1 і 3
«Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75) — нумары 1 і 3
Поштай ці з дастаўкай на дом
вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Akademkniga.by.
Гродна
«Цудоўня» (Кірава, 3).
«Кругагляд» (б-р Ленінскага камсамола, 29а) — нумары 1 і 3
«Раніца» (вул. Маставая, 33) — нумары 1 і 3
Брэст
«Правільная кніга» (Куйбышава 13, каля рынку)
«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)
«Асвета» (пр. Машэрава, 57) — нумары 1 і 3
«Дружба»(б-р Касманаўтаў, 120) — нумары 1 і 3
«Іскра» (вул. Пушкінская, 4) — нумары 1 і 3
Гомель
«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) — нумары 1 і 3
Віцебск
«Светач» (Кірава, 10)
«Глобус» (вул. Замкавая, 21—30) — нумары 1 і 3
Магілёў
«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)
Бабруйск
«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).
Баранавічы
«Кнігі» (вул. Савецкая, 73) — нумары 1 і 3
Маладзечна
«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) — пачынаючы ад нумара 3
Ліда
«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) — пачынаючы ад нумара 3
Наваполацк
«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) — нумары 1 і 3
«Усход» (вул. Кірава, 4) — нумары 1 і 3
Пінск
«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)
Вільня
Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. А ў працоўныя дні — у бібліятэцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, аўдыторыя 111 — будынак Savičiaus g. 17, гэта ў старым горадзе на рагу вуліц Савіч (Savičiaus) і Бакшта (Bokšto), уваход з вуліцы Бакшта).
Варшава
Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).
Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.
Ды многае іншае: 100 старонак захапляльных тэкстаў і знаходак у новым нумары выдання.
Вось змест:
Падпісны індэкс 00469
Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.
Якія прынцыпы новага часопіса
Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.
Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.





