Пра няшчасны выпадак у хуткую паведаміў мінак: мужчына распавёў, што з люлькі на вышыні пятага паверха дома па вуліцы Курчатава ў Гродне выпаў рабочы, паведамляе «Гродзенская праўда».

Пасля званка на працягу некалькіх хвілін брыгада медыкаў ужо была на месцы здарэння. Аднак лекары дапамагчы ўжо нічым не змаглі: мужчына памёр на месцы яшчэ да прыезду брыгады ад атрыманых траўмаў.

Вядома, што мужчыну, які загінуў, было 43 гады. Паводле папярэдняй версіі, на доме, дзе адбылася трагедыя, уцяплялі фасады. Мужчына якраз прыбіраў будаўнічае смецце з даху, калі люлька стала падаць і пацягнула за сабой рабочага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0