Вядомы незалежны эканаміст Павел Данейка 23 лістапада прайшоў ацэнку адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі спецыяльнай камісіі Нацбанка. Пасля гэтага Данейка цягам пяці гадоў можа займаць пасаду незалежнага дырэктара банка.

Якога ж? Пра гэта мы спыталі ў самога эканаміста. «Так атрымалася, што я быў абраны ў Раду дырэктароў «Белгазпрамбанку». Гэта не азначае, што я пакідаю ранейшыя працы», — адказаў Данейка.

Адметна, што зусім нядаўна незалежным дырэктарам «Белгазпрамбанку» стаў былы прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

«Белгазпрамбанк» шмат займаецца мецэнацтвам беларускай культуры і асобных культурных дзеячоў. Узначальвае банк Віктар Бабарыка.

Павел Данейка быў адным з наймалодшых дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання ад Мінска. Актыўна процістаяў аўтарытарнаму перавароту 1996 года, быў адным з творцаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Арганізоўваў Маршы свабоды.

На пачатку 2000-х адышоў ад палітыкі, засяродзіўся на бізнэсе, які вёў як у Беларусі, так і ў Расіі і Украіне. Ад 2007 года ён быў рэктарам Moscow Business School (MBS), адміністратыўным дырэктарам Беларускага эканамічнага даследчыцка-адукацыйнага цэнтру (BEROC).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?