Наяўнасць у вядучага «Расіі 1» Сяргея Брылёва брытанскага грамадзянства «не можа з'яўляцца падставай для абвінавачванняў або крытыкі», журналіст нічога не парушае. Пра гэта заявіў «Эху Москвы» прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, прэзідэнт Уладзімір Пуцін добра ведае Брылёва. «Агулам, нам пакуль што незразумелая шуміха, якая па гэтым пытанні была арганізавана. Брылёў абсалютна нічога не парушае, маючы грамадзянства іншай краіны», — сказаў Пяскоў. Ён растлумачыў, што вядучы не з'яўляецца дзяржаўным чыноўнікам і на яго не распаўсюджваюцца ніякія абмежаванні.

Чытайце таксама: Галоўны тэлевядучы Расіі, які каментаваў інаўгурацыі Пуціна, прызнаўся, што мае грамадзянства Брытаніі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна