Фота з фэйсбука Саломэ Зурабішвілі
Па выніках падліку 98,92% бюлетэняў, пададзеных у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Грузіі, незалежны кандыдат Саломэ Зурабішвілі набірае 59,6% галасоў. Яе супернік Грыгол Вашадзэ, які прадстаўляе апазіцыйны рух «Сіла ў адзінстве», набірае 40.4%.
Для перамогі ў другім туры аднаму з кандыдатаў патрабуецца набраць большасць галасоў.
Былы дыпламат Зурабішвілі, якую падтрымлівае кіруючая партыя «Грузінская мара», нарадзілася ў Францыі ў 1952 г. у сям'і палітычных эмігрантаў, што пакінулі краіну ў 1921 г.
Працавала ў структурах МЗС Францыі, была паслом Францыі ў Грузіі.
Зурабішвілі выступае за збалансаваны падыход у адносінах з Масквой і Захадам.
Гэта апошнія прамыя выбары прэзідэнта ў Грузіі. Пасля ўступлення ў сілу новай канстытуцыі прэзідэнцкая пасада стане шмат у чым цырыманіяльнай.





