Пад Слуцкам бензавоз урэзаўся ў фуру. Кіроўцу разам з кабінай выкінула на дарогу. Аварыя адбылася 28 лістапада каля 17 гадзін у раёне вёскі Бязверхавічы, піша kurjer.info

Нясвіжскі бензавоз ехаў у бок Слуцка. Праехаўшы мост праз раку Лакнея, кіроўца выехаў на «сустрэчную» для абгону, але урэзаўся лоб у лоб у фуру «Сканія».

Ад моцнага ўдару ў бензавоза вырвала кабіну. «Яна разам з кіроўцам праляцела праз дарогу. А фура з'ехала ў кювет», - кажуць відавочцы.

Абодва кіроўцы дастаўлены ў слуцкую бальніцу. Вядома, што мужчына, які кіраваў бензавозам, ў цяжкім стане.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна