gulflive.com
ЗША 78-гадовы зняволены Сэмюэл Літл прызнаўся ў 90 забойствах. Пра гэта паведамляе National Public Radio са спасылкай на дадзеныя ФБР.
У 2014 годзе Літл быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за забойства трох жанчын, аднак у судзе ён адмаўляўся прызнаваць віну. Увесну 2018 года ён заявіў, што агулам здзейсніў 90 забойстваў з 1970 па 2005 год.
«Да цяперашняга моманту камандай [следчых] пацверджана 34 забойствы, мноства выпадкаў яшчэ чакаюць пацверджання», — гаворыцца ў заяве ФБР.
Адзначаецца, што Літл забіваў жанчын, якія займаліся прастытуцыяй і пакутавалі ад наркатычнай залежнасці. Акрамя таго, па дадзеных ФБР, яго ахвяры належалі да сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, таму пра іх смерці ніхто не паведамляў у паліцыю, і дадзеныя выпадкі не былі расследаваныя належным чынам.





