Dsanchez / BACKGRID / Legion-media
Рэжысёр Квенцін Таранціна ажаніўся з ізраільскай 35-гадовай спявачкай Даніэлай Пік. Пра гэта паведамляе People.
Адзначаецца, што пара справіла вяселле ў Лос-Анджэлесе.
Таранціна пазнаёміўся з Пік у 2009 годзе, калі прэзентаваў свой фільм «Inglourious Basterds». Яны заручыліся ў чэрвені 2017-га пасля года адносін.
55-гадовы рэжысёр раней ніколі не быў жанаты. Ён тлумачыў гэта тым, што праца займае ў яго ўвесь вольны час. «Калі я здымаю фільм, я, акрамя гэтага, нічога не раблю. Усё дзеля фільма. У мяне няма жонкі. У мяне няма дзяцей. Нішто не стане на маім шляху», — расказваў ён.





