Камісія па надзвычайных сітуацыях прыняла рашэнне аб прыпыненні працы сярэдняй школы №4 у Асіповічах. Будынак 1966 года быў абследаваны спецыяльнай арганізацыяй. Па выніках праверкі, перакрыцці пліт трэцяга паверха знаходзяцца ў нездавальняючым стане, паведамілі БелТА ў МНС.
28 лістапада адбылося пазачарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Асіповіцкім райвыканкаме. «Прынята рашэнне аб часовай забароне на эксплуатацыю будынка. З 29 лістапада правядзенне заняткаў у сярэдняй школе №4 адмяняецца, а з 30 лістапада навучальны працэс будзе арганізаваны на базе гімназіі Асіповічаў. Для вырашэння пытання плануюцца працы па зняцці нагрузкі з пліт і іх умацаванні», - адзначылі ў МНС.
Сама пабудова трохпавярховая, перакрыцці — жалезабетонныя пліты. У школе навучаюцца 740 чалавек.





