Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з паслом Узбекістана Насірджанам Юсупавым пацвердзіў прыхільнасць краіны поўнай рэалізацыі дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва, піша БелТА.
«Мы зацвердзілі нядаўна дарожную карту - план нашай дзейнасці на перспектыву. Прэм'ер-міністры падпісалі гэты план. Перадайце Шаўкату Мірамонавічу (прэзідэнту Шаўкату Мірзіёву), што я строга буду кантраляваць выкананне гэтага плана, мы адданыя поўнай яго рэалізацыі», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.
Адзначаецца, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам мае канструктыўны характар.





