Расія, Украіна, Беларусь і Малдова з'яўляюцца лідарамі па тэмпах распаўсюду вірусу імунадэфіцыту чалавека ў Еўропе.

Пра гэта сведчаць звесткі сумеснага даклада Еўрапейскага цэнтра прафілактыкі і кантролю захворванняў і Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Паводле даследавання, у 2017 годзе ў Расіі дыягнаставалі 71,1 новых выпадкаў заражэння ВІЧ на 100 тысяч чалавек. Ва Украіне выяўлены 37 выпадкаў на 100 тысяч чалавек. У Беларусі і Малдовы гэтыя паказчыкі склалі 26,1 і 20,6 заражэнняў на 100 тысяч чалавек адпаведна.

Усяго за год у Еўропе зафіксаваныя 159 тысяч новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0