Фота ДАІ Мінска
Аварыя адбылася 28 лістапада на вуліцы Клары Цэткін. Пра гэта паведамілі Tut.by ў ДАІ.
Паводле інфармацыі інспектараў, 23-гадовы кіроўца «Сітраэна» ехаў з боку вуліцы Кальварыйскай у кірунку плошчы Багушэвіча. Па словах мужчыны, ён адцягнуў увагу на кубачак кавы, што пралілася, і страціў кіраванне.
У выніку аўтамабіль наехаў на бардзюрны камень, знёс металічную агароджу, дарожны знак і выехаў на паласу сустрэчнага руху.
На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў.





