Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель распавяла, што заходнія краіны ўводзілі санкцыі супраць Расіі для абароны прынцыпаў міжнароднага права, падзеі ў Керчанскім праліве яна абмяркуе з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным на палях саміту G20. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Мы не ўводзім санкцыі супраць Расіі дзеля санкцый, наадварот, мы ўводзім санкцыі, каб даць зразумець, што краіны, нават калі тэрытарыяльна яны знаходзяцца побач з Расеяй, маюць права на ўласнае развіццё, — заявіла Меркель на нямецка-ўкраінскай канферэнцыі ў Берліне. — Гэта прынцыпы міжнароднага права».

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0