Фота МНС
Ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве выбухнуў увечары 28 лістапада на малочна-таварнай ферме ў Астравецкім раёне, пацярпелых няма, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне пра інцыдэнт на ферме ў вёсцы Маркуны паступіла каля 23 гадзін. Кацёл знаходзіўся ў прыбудове, у момант выбуху ў ёй нікога не было.
У выніку здарэння пашкоджаны сцены і дах кацельні. Будынак фермы не пацярпеў. Прычыны выбуху высвятляюцца.





