Запланаванае на 30 лістапада сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і ўрада перанесена на нявызначаны тэрмін. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе парламента.
30 лістапада перад дэпутатамі меўся выступаць віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы. Дакладную прычыну, па якой перанесеная сустрэча, у Саўміне не называюць.
«Проста ў Міхаіла Іванавіча на гэты дзень прызначанае іншае мерапрыемства — яго працоўны графік не дазваляе правесці гэтае мерапрыемства», — тлумачыць нам прэс-сакратар прэм’ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.
Па інфармацыі Еўрарадыё, 30 лістапада Аляксандр Лукашэнка правядзе выязную нараду ў Оршы. Нарада пройдзе пры ўдзеле ўрадавых чыноўнікаў.





