Першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што Беларусь не зусім карэктна параўноўваць з Еўропай па тэмпах заражэння ВІЧ, паведамляе БелТА.
Чытайце таксама: Беларусь назвалі адным з лідараў па тэмпах распаўсюду ВІЧ у Еўропе
Як адзначыў Дзмітрый Піневіч, сёння карэктней было б параўноўваць даныя па Беларусі з данымі па краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (УЕЦА), а не геаграфічна з Еўропай.
Эпідэмія ВІЧ-інфекцыі ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе развівалася па-рознаму і зусім інакш — у постсавецкіх краінах, рэгіёне УЕЦА, дзе асноўнай уразлівай групай сталі спажыўцы ін'екцыйных наркотыкаў і адзначаўся значны рост выпадкаў у 1990-я і 2000-я з выхадам інфекцыі на шырокую папуляцыю.
У краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы эпідэмія дагэтуль лакалізаваная ва ўразлівыя групы, у асноўным сярод мужчын, якія маюць сэкс з мужчынамі. Таму ўсе міжнародныя арганізацыі, у тым ліку СААЗ, распрацоўваючы свае праграмы па ВІЧ, уключаюць Беларусь у рэгіён УЕЦА, а не паводле геаграфічнага прынцыпу ў Еўропу.





