Падчас рамонтных работ на насыпе чыгуначнага моста на 94-м кіламетры перагона Орша-Чэрвіна каля вёскі Красны бераг Аршанскага раёна, рабочыя знайшлі боепрыпасы часоў вайны, паведамляе міліцыя.
На месца знаходкі была выкліканая сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5524, супрацоўнікі якой знайшлі адзінаццаць артылерыйскіх снарадаў калібра 105 мм. Боепрыпасы знішчаны.





