Польскі тэлеканал TVP Info прадэманстраваў партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, стылізаваны пад лагатып пестыцыду «Цыклон Б». Выяву Пуціна дапаўняла слова «Расія», змененае пад эмблему СС падчас ток-шоу Minęła 20, паведамляе ZET.

Партрэт Пуціна суправаджаўся подпісам «Achtung RuSSia!». Мультымедыйная выява з'явілася на экране падчас абмеркавання сітуацыі ў Керчанскім праліве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна