Аляксандр Лукашэнка даручыў арганізаваць на айчынных прамысловых прадпрыемствах выпуск усёй наменклатуры неабходных запасных частак для рамонту тэхнікі.

Пра гэта ён заявіў сёння ў Оршы на нарадзе па развіцці льнаводства і перапрацоўкі лёну, піша БелТА.

«Ніякага імпарту. Мы машынабудаўнічая краіна, вырабляем вельмі складаныя машыны. Ужо цяпер збярыце заказы, дапусцім, з ільнокамбіната. Аж да стварэння цэхаў па імпартазамяшчэнні ў той жа Оршы. Усе мы павінны рабіць у сябе. Бо будуць вазіць з-за мяжы, — сказаў ён. — А чаму возяць — бо там адкаты. Там так званыя камісійныя - 8-15%. Днямі вы пачуеце яшчэ адну эпапею. Ужо паведамілі мне. Некалькі дзясяткаў кіраўнікоў трапіліся на гэтым самым імпарце. Пасрэдніцтва і гэтак далей, і таму падобнае. Спяшацца не будзем, але я ўжо бачу. Бо там ужо затрыманыя людзі з доказамі злачынства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0