Vijesti

Vijesti

Лідар апазіцыйнай Дэмакратычнай народнай партыі Чарнагорыі Мілан Кнежэвіч забарыкадаваўся ў будынку парламента разам з іншымі дэпутатамі ад сваёй партыі, каб пазбегнуць арышту, які раней санкцыянаваў Найвышэйшы суд краіны, піша ТАСС.

Улады абвінавачваюць лідараў апазіцыі, якія выступаюць супраць збліжэння з Захадам, у датычнасці да падрыхтоўкі няўдалага перавароту ў Чарнагорыі ў кастрычніку 2016 года.

Праваахоўныя органы лічаць, што агульнае кіраўніцтва пераваротам ажыццяўлялася з Расіі. Улады Расіі дачыненне да гэтага адмаўляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0