Паплечніца канцлера Германіі Ангелы Меркель, генеральны сакратар ХДС Аннэгрэт Крамп-Карэнбаўэр прапанавала забараніць расійскім суднам заходы ў парты ЕС і ЗША з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны ў Керчанскім праліве, паведамляе Reuters.

«Адным з адказаў можа быць, напрыклад, забарона расійскім суднам з портам прапіскі ў рэгіёне Азоўскага мора заходзіць у еўрапейскія або амерыканскія парты, пакуль сітуацыя з Украінай не будзе вырашана», — заявіла магчымая пераемніца Меркель на пасадзе нямецкага канцлера.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0