Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па просьбе журналістаў яшчэ раз пракаментаваў прычыну адмены двухбаковай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Амерыканскі лідар падкрэсліў, што дзеянні Расіі ў Керчанскім праліве сталі адзінай прычынай такога кроку.
«Нам не падабаецца, што адбылося, мы не задаволеныя тым, што здарылася <…> Зыходзячы з таго, што адбылося з караблямі і маракамі, гэта была адзіная прычына [адмены сустрэчы]», — падкрэсліў Трамп.
Прэзідэнт ЗША таксама выказаў надзею, што Расія і Украіна змогуць урэгуляваць гэты канфлікт, паколькі спадзяецца на хуткую сустрэчу з расійскім лідарам.