Ужо вымалёўваецца першая статыстыка каментаў пасля пераходу на смс-рэгістрацыю. Каментаў пакуль чытачы змяшчаюць заўважна менш — у гэтым разлік ініцыятараў зменаў у заканадаўства апраўдаўся. Але пры гэтым вырасла колькасць лайкаў і дызлайкаў на каментах. Выглядае, што тыя людзі, якія пакуль самі не рашаюцца зарэгістравацца, у каментах сядзяць і актыўна лайкаюць тое, што ім даспадобы.

Іншае назіранне: каментатары пры рэгістрацыі аддаюць перавагу замежным і рандомным тэлефонным нумарам, даступным у інтэрнэце (кшталту www.freeonlinephone.org, https://www.mohmal.com/ru). Яны не давяраюць беларускім уладам і такім чынам перастрахоўваюцца.

Па выніках першага месяца мы апублікуем дакладную статыстыку па каментах.

Чытайце таксама: Новая сістэма размяшчэння каментароў. І што гэта за Клуб.nn.by?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?