На Гданьскім біенале на выставе сучаснай польскай мастачкі Паўліны Алоўскай «Белавія» прадстаўлены яе дакумэнтальны цыкль карцінаў пра Беларусь, піша Радыё Свабода са спасылкай на magazynszum.pl.

Ад 2016 Алоўская шмат разоў прыяжджала ў Менск, каб фатаграфаваць і пісаць яго. Мастачка ўспрымае Менск як горад, «культурна замарожаны ў часе», які выклікае ў яе ўспаміны пра час сталеньня ў камуністычнай Польшчы.

Працы на выставе дасьледуюць архітэктуру, стыль і традыцыі краіны, якая, паводле Алоўскай, выглядае як «схаваная сацыялістычная ўтопія».

Большасьць сцэнаў з цыклю «Унівэрмаг» была напісаная ў менскім ГУМе. Алоўская, натхнёная раманам Эміля Заля «Дамскае шчасьце», які распавядае пра сілу Дома моды ў Парыжы канца ХІХ стагодзьдзя, употай здымала прадаўцоў і кліентаў у ГУМе. «У адрозьненьне ад кнігі Заля — сымбалю капіталізму і росквіту сучаснага гораду, ГУМ нагадвае капсулу часу халоднай вайны, там даступныя толькі тавары беларускай вытворчасьці, няма ніякіх сьлядоў заходніх брэндаў, даступных па ўсім сьвеце», — піша magazynszum.pl.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0