У пачатку студзеня 2019 года ў Мінску перастане працаваць мабільны дадатак «Убер». Каб выклікаць аўтамабіль, беларускім карыстальнікам давядзецца ўсталяваць новы дадатак «Убер Расія».
Гэта працяг рэформы па аб'яднанні на постсавецкай прасторы «Убера» і «Яндэкс.Таксі».
Стваральнікі абяцаюць, што новы дадатак будзе займаць утрая менш месца за кошт выкарыстання вектарных, а не растравых карт. Апроч таго, можна будзе аўтаматычна пакідаць кіроўцу чаявыя вызначанага памеру.
Пакуль што карыстальнікі сустрэлі новую праграму без захаплення. Рэйтынг новага дадатку складае 1,6 па пяцібальнай сістэме.
0
0
0
0
0
0