«Дакладаю сітуацыю па Крэўскім замку, — напісаў Глеб Лабадзенка у сваім фэйсбуку. — Да маразоў паспелі набыць некалькі машын [камянёў] — столькі, каб намечаныя будаўнікамі на гэты год працы можна было завершыць. Калі выпаў снег і пачаўся мароз, прараб паведаміў, што да вясны камяні больш не будуць умуроўвацца ў сцены — і папрасіў набыццё адкласці таксама да вясны, бо зараз у іх няма патрэбы. Канечне, мне хацелася давесці справу да канца цяпер — прывезці іх туды, і хай бы ляжалі (у замку ёсць вартаўнік). Аднак, аказалася, што і набыць камяні цяпер практычна немагчыма — ніхто не хоча ў мароз з імі вазіцца. Адпаведна, рэшта сабраных грошай (а засталася большая частка сабраных грошай) будзе патрачаная як толькі скончацца маразы і будзе магчымасць набываць камяні, каб будаўнікі працягнулі працу. Яшчэ раз дзякуй усім, хто далучыўся!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0