Часопіс Forbes апублікаваў штогадовы спіс самых пераацэненых і самых эфектыўных акцёраў Галівуду.

Самым пераацэненымі акцёрам стаў Мэцью Маконахі (1,1 даляра збораў на кожны даляр ганарару). За ім размясціліся Крысціян Бэйл (1,5 даляра) і Мэт Дэйман (3,7 даляра).

Найбольш эфектыўнымі акцёрамі часопіс прызнаў Джэрэмі Рэнара (82,7 даляра), Марка Руфала (80 даляраў) і Эмі Адамс (69,9 даляра). Як адзначае Forbes, у цэлым найбольшую эфектыўнасць у суадносінах з ганарарамі акцёраў паказваюць фільмы пра супергерояў.

У 2017 годзе спіс самых пераацэненых акцёраў узначальваў Марк Уолберг. Стваральнікам фільмаў з яго удзелам Уолберг прыносіў 4,4 даляра на кожны выплачаны яму 1 даляр ганарару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0