У Дзяржынскі РАУС паступіла паведамленне ад мясцовай жыхаркі. Маўляў, у двары дома стаіць дзіўны аўтамабіль з нумарамі Брэсцкага рэгіёну. У ім — трое падазроных мужчын.

Для праверкі інфармацыі на месца прыехаў інспектар ДАІ.

«Супрацоўнік міліцыі падышоў да машыны, папрасіў дакументы для праверкі і пацікавіўся, з якой мэтай тут знаходзяцца дадзеныя грамадзяне. У адказ 30-гадовы ўладальнік машыны, мінчанін С., які відавочна быў добра нападпітку, нецэнзурна вылаяўся ў адрас інспектара, пасля чаго схапіў міліцыянта за форменную вопратку, у выніку адарваўшы пагонаў на куртцы», — паведамляе падрабязнасці міліцыя Мінскай вобласці.

Даішнік скруціў агрэсара, але з машыны выскачылі сябры мужчыны: 30-гадовы Т., жыхар дома, каля якога была прыпаркаваная машына, і 24-гадовы хлопец. Яны накінуліся на міліцыянта і нанеслі яму два ўдары ў твар.

Інспектар ДАІ паспеў паведаміць пра здарэнне калегам, і на месца адразу ж выехала падмога — супрацоўнікі Дэпартамента аховы і ДАІ. Усіх траіх нападнікаў затрымалі. Цяпер ім пагражае да 6 гадоў за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?