france3.region

france3.region

Перасекчы Атлантыку ў бочцы, выкарыстоўваючы толькі сілу акіянскіх плыняў, вырашыў 71-гадовы француз Жан-Жак Савін.

«Бочка» — умацаваная герметычная капсула, пабудаваная з фанеры і пакрытая смалой. У ёй ёсць ложак, рукамыйніца, пліта, месца для захоўвання прадуктаў і інвентару.

Жан-Жак Савін адплыў з Ера, самай маленькай з выспаў Канарскага архіпелага, і разлічвае дасягнуць Антыльскіх выспаў ўсяго за тры месяцы.

Па шляху ён будзе раскідваць спецыяльныя маркеры, назіранне за якімі дазволіць навукоўцам больш даведацца пра акіянічныя плыні.

«Надвор'е выдатнае, вышыня хваляў да 1 метра, і я рухаюся з хуткасцю 2—3 км/г», — паведаміў француз агенцтву Франс прэс па тэлефоне.

«На дадзены момант капсула паводзіць сябе вельмі добра, і, калі верыць прагнозам, спадарожны вецер не зменіцца да нядзелі».

Жан-Жак Савін — былы дэсантнік, у мінулым працаваў лесніком і пілотам. Па яго разліках, ён зможа пераадолець 4500 км да Карыбаў на сваім судне дзякуючы адным толькі акіянскім плыням.

«Можа быць, мяне вынесе да Барбадаса, хоць мне б вельмі хацелася, каб гэта быў французскі востраў — Марцініка або Гвадэлупа, напрыклад», — пажартаваў ён.

«Так было б менш валтузні з дакументамі, і вярнуць бочку ў Францыю будзе нашмат прасцей», — дадаў Жан-Жак Савін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?