З 1 студзеня 2019 года мытнікі ў пунктах пропуску, якiя вызначаюцца Саветам Міністраў, будуць ажыццяўляць асобныя функцыі памежнікаў, у тым ліку памежны кантроль. Гэта прадугледжана ўказам №495 «Аб аптымізацыі дзейнасці», які падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Пакуль што такая працэдура будзе дзейнічаць на 3 пунктах пропуску — аўтадарожнага «Казловічы» на мяжы з Польшчай, дзе перамяшчаецца толькі грузавы аўтатранспарт, а таксама двух чыгуначных — «Гудагай» на станцыі Маладзечна, на мяжы з Літвой, і «Бігосава» на станцыі Полацк, на мяжы з Латвіяй.

Паведамляецца, што гэтыя захады зробленыя ў сувязі з аптымізацыяй. Памежнікаў перанакіруюць для ўзмацнення аховы іншых участкаў мяжы. Якія канкрэтна ўчасткі мяжы будуць узмоцненыя — не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0