Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе аб двух загінулых на пажарах.
У 1:50 ночы 5 студзеня ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў доме па вул. Дварнасельскай у аграгарадку Пад'ельцы Мёрскага раёна. Загінуў 41-гадовы гаспадар дома.
Апроч таго, у бальніцы Барысава жанчына памерла ад апёкаў, атрыманых на пажары 3 студзеня.