У ранішняй аварыі каля пасёлка Самахвалавічы ў Мінскім раёне загінуў пешаход, піша БелТА.

ДТЗ адбылося каля 5:15 на 22-м км аўтадарогі Мінск-Слуцк-Мікашэвічы.

48-гадовы кіроўца накіроўваўся ў бок Слуцка і збіў 38-гадовага жыхара Калінкавіцкага раёна, які знаходзіўся на праезнай частцы.

У выніку наезду пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Вядома, што загінулы не быў абазначаны флікерамі.

Кіроўца быў цвярозы.

ДАІ просіць грамадзян, якія сталі сведкамі аварыі, паведаміць пра гэта па тэлефоне: 8-029-368-26-27 або 8-017-302-54-69.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0