У Оршы 4 студзеня былі затрыманыя два пакістанцы, якія рухаліся ў Мінск, не маючы беларускай візы, паведамляе віцебская міліцыя.
59-гадовы і 30-гадовы мужчыны заехалі на тэрыторыю Беларусі з Расіі. Пры сабе, акрамя пашпартоў, яны мелі пашпарты заўзятараў чэмпіянату свету па футболе 2018 года. У ліпені мінулага года яны ўжо прыязджалі ў Мінск як турысты.
Пакістанцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і дэпартавалі.